Басовішча – Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі. Заснаваны ў пачатку 90-х Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў у Польшчы (БАС), сябры якога і ладзяць фэстываль штогод. Гэта фэст пад адкрытым небам, у намётах і зь, пераважна, беларускай рок-музыкай.
Басовішча гэта найбуйнейшы беларускі фэст. Толькі праходзіць ён у Польшчы – зусім недалёка ад беларускай мяжы, у мястэчку Гарадок Беластоцкага ваяводзтва, а калі зусім дакладней – у лесе (у борыку) на ўскрайку Гарадка.
Басовішча штогод наведвае некалькі тысяч фанатаў з Польшчы і з-за мяжы. Адметнасць фэстывалю у гэтым, што спрыяе ён будаваньню мастоў па-над падзеламі, а магчымае тое дзякуючы музыцы і пазітыўнай энергіі плывучай ад людзей - наведвальнікоў фэсту.
Басовішча прынімала на сваёй сцэне шмат зорак беларускай, польскай і іншых музыкаў як на прыклад: Мроя, Уліс, Мясцовы час, Палац, Крама, Новае Неба, KRIWI, Bez Bileta, Troica...