Дла тых, хто чакае выступ гурта OSIMIRA дрэнная інфармацыя - выступ не адбудзецца, не па віне арганізатараў. Члены гурта не паспеюць зрабіць візы. Замест яго выступіць гурт UNIA - лаўрэат 3 месца ў конкурсе з 2007 году.
Гарадзенскі Рух “За Свабоду” як адзін з суарганізатараў юбілейнага БАСОВІШЧА дапаможа вам атрымаць аднаразовую візу ў Рэспубліку Польшча для наведвання БАСОВІШЧА.
Дзеля атрымання візы неабходна:
1. Даслаць на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com сваё імя і прозвішча, нумар пашпарта з пазнакай “РУХаем на БАСОВІШЧА!”
2. Прынесці пашпарт (прымаюцца толькі сапраўдныя пашпарты, тэрмін дзеяння якіх не павінен заканчвацца раней чым 19 кастрычніка 2009 года). Пашпарты прыносім па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Пашпарты можна прыносіць з 22.06.2009 да 9.07.2009 ад панядзелку да пятніцы з 17.00 да 19.00. Увага! У іншыя дні ды ў іншы час ад пазначаных дакументы прымацца не будуць!
3. Копію 32 і 33 старонак пашпарта.
4. Адзін фотаздымак на польскую візу (фотамайстры ведаюць, дастаткова проста сказаць “на польскую візу”).
5. Запоўніць на месцы анкету на атрыманне польскай візы.
6. Набыць страхоўку на час Фестываля (страхавая фірма будзе працаваць у гэтыя дні таксама ў памяшканні ТБШ, Будзёнага 48а-44).
7. Дачакацца пашпарта з візай.
8. Узяць удзел у БАСОВІШЧЫ!!! :))))
Па любую дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com
ПЯТНІЦА 17.07.2009 19.00 - 2.30
19.00 UNIA
19.30 TARPACH
20.00 АДКРЫЦЦЁ ФЭСТЫВАЛЮ
20.10 SOK
20.45 БАН-ЖВІРБА
21.25 :B:N:
22.15 RIMA
23.05 ZERO-85
00.00 ZNICH
00.50 IQ48
1.40 ŚCIANA
СУБОТА 18.07.2009 17.00 - 2.30
Адмысловая праграма з нагоды юбілею
(выстаўка, запісы з ранейшых фэстываляў)
17.00 ЖНЮВ
17.35 RAHIS
18.15 БОСАЕ СОНЦА
19.00 ДЗЕЦІ ДЗЯЦЕЙ
19.45 ПАЛАЦ
20.30 KРАМА + БОНДА
21.30 LAO CHE
23.00 NEURO DUBEL
23.50 ULIS
00.50 N.R.M. + МРОЯ
*арганізатар засерагае сабе права да зменаў у праграме
Заяўкі на журналісцкую акрэдытацыю з інфармацыямі:
1. ІМЯ І ПРОЗВІШЧА
2. НАЗВА МЭДЫІ (назва рэдакцыі)
3. НАЗВА ПРАГРАМЫ (у выпадку радыё ці тэлебачання)
3. ДАДЗЕНЫЯ ДА КАНТАКТУ (e-mail)
просім дасылаць на скрынку akredytacja@basowiszcza.org да 15 ліпеня 2009.
Атрымаць адкрэдытацыю можна ў першы і другі дзень фэсту ў інфармацыйным пункце.
У час Басовішча заяўкі не будуць прымацца.
Ужо дваццаты раз у канцы ліпеня ў Гарадок з'едуцца людзі, каб паслухаць галасы Маладой Беларусі. З нагоды такога юбілею арганізатары вырашылі традыцыйную форму фэстывалю ўзбагаціць рэтраспектыўнай афарбоўкай - афарбоўкай сентыментальных успамінаў...
У вяртанні да мінулага дапамагуць песьні гуртоў:
МРОЯ, УЛІС, ПАЛАЦ, БОНДА а таксама асоба вядучага - ролю якога сёлета адыграе
ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ (які дарэчы выступаў на першых фэстывалях). Мала таго, сёлета выступіць доўгачаканы NRM і Крама .
Чарговая змена - не ладзіць конкурсу а запрасіць гурты, якія перамагалі ў папярэднія гады:
ZNICH, БАН-ЖВІРБА, ŚCIANA, :B:N:, IQ48, ТАРПАЧ, SOK.
Каб ажыцявіць фразу "Музыка Маладой Беларусі" выступяць гурты:
ДЗЕЦІ ДЗЯЦЕЙ, ЖНЮВ, JAB CLUB, RAHIS...
Доза сапраўднай беларускай музыкі, магічная атмасфера ды незвычайныя людзі - усё тое чакае Вас на Басовішчы!
ps. Гэта яшчэ не цэлая праграма - вядуцца перамовы з некалькімі гуртамі.
Дашлі свой любімы здымак з Басовішча...
ЛЕПШЫЯ З ІХ БУДУЦЬ ПАКАЗАНЫ Ў ЧАС ФЭСТЫВАЛЮ!
Чакаем Вашых фатаграфій - абмежаванняў няма.
Дасылайце іх на скрынку foto@basowiszcza.org
Сёлетні Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі “Басовішча” адбудзецца 17-18 ліпеня. Такім чынам разам адзначым самую сярэдзіну лета ў кампаніі сяброў з добрай беларускай музыкай (і ня толькі з музыкай!).
Як вядома, першае Басовішча адбылося на паляне каля Гарадка ў 1990 годзе... і як падлічылі беластоцкія навукоўцы з політэхнічнага іннстытуту фэстывалю спаўняецца роўна 20 гадоў!
З гэтай нагоды дваццаты фэстываль будзе міксам сучаснага з мінулым - рэтраспектывай...
Больш інфармацыі неўзабаве!