Удзельнікі конкурснай часткі фэстывалю аб’яўленыя будуць у панядзелак 23 чэрвеня. На сёлетнім Басовішча за фэстывальныя ўзнагароды (фінансавыя ды магчымасць запісаў на студыі) спаборнічаць будзе 7 гуртоў адабраных журы першага этапу фэстывалю Басовішча 2008. Адзін гурт вызначыцца галасаваннем наведвальнікоў музычнага парталу Тузін гітоў (www.music.fromby.net), а таксама...але пра гэта ўжо ў панядзелак!
Нагадаем, што сёлета ахвоту ўдзельнічаць у конкурснай частцы заявіла 35 гуртоў з Беларусі. Журы ў першым этапе конкурсу састаўлялі:
Аляксандр Памідораў – музыка
Ігар Варашкевіч – музыка
Сяргей Будкін – музычны журналіст
Slaver – вядомы музычны блогер
Павал Юрцэвіч – дырэктар студыі “ОСМОС”
Рашэннем арганізатараў (Беларускага аб’яднання студэнтаў) у журы фінальнай часткі конкурсу, якая пройдзе 18.07.2008, не ўвойдуць сябры журы першага этапу, а яго склад прадставім разам з абвяшчэннем спіску конкурсных выканаўцаў.
Comments
kamientar
:) pravierka
;)
czakajem paniedziełku :D