Ужо дваццаты раз у канцы ліпеня ў Гарадок з'едуцца людзі, каб паслухаць галасы Маладой Беларусі. З нагоды такога юбілею арганізатары вырашылі традыцыйную форму фэстывалю ўзбагаціць рэтраспектыўнай афарбоўкай - афарбоўкай сентыментальных успамінаў...
У вяртанні да мінулага дапамагуць песьні гуртоў:
МРОЯ, УЛІС, ПАЛАЦ, БОНДА а таксама асоба вядучага - ролю якога сёлета адыграе
ВІКТАР ШАЛКЕВІЧ (які дарэчы выступаў на першых фэстывалях). Мала таго, сёлета выступіць доўгачаканы NRM і Крама .
Чарговая змена - не ладзіць конкурсу а запрасіць гурты, якія перамагалі ў папярэднія гады:
ZNICH, БАН-ЖВІРБА, ŚCIANA, :B:N:, IQ48, ТАРПАЧ, SOK.
Каб ажыцявіць фразу "Музыка Маладой Беларусі" выступяць гурты:
ДЗЕЦІ ДЗЯЦЕЙ, ЖНЮВ, JAB CLUB, RAHIS...
Доза сапраўднай беларускай музыкі, магічная атмасфера ды незвычайныя людзі - усё тое чакае Вас на Басовішчы!
ps. Гэта яшчэ не цэлая праграма - вядуцца перамовы з некалькімі гуртамі.