"РУХаем на БАСОВІШЧА!" разам з Гародні

Гарадзенскі Рух “За Свабоду” як адзін з суарганізатараў юбілейнага БАСОВІШЧА дапаможа вам атрымаць аднаразовую візу ў Рэспубліку Польшча для наведвання БАСОВІШЧА.

Дзеля атрымання візы неабходна:

1. Даслаць на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com сваё імя і прозвішча, нумар пашпарта з пазнакай “РУХаем на БАСОВІШЧА!”
2. Прынесці пашпарт (прымаюцца толькі сапраўдныя пашпарты, тэрмін дзеяння якіх не павінен заканчвацца раней чым 19 кастрычніка 2009 года). Пашпарты прыносім па адрасе: Гродна, Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Пашпарты можна прыносіць з 22.06.2009 да 9.07.2009 ад панядзелку да пятніцы з 17.00 да 19.00. Увага! У іншыя дні ды ў іншы час ад пазначаных дакументы прымацца не будуць!
3. Копію 32 і 33 старонак пашпарта.
4. Адзін фотаздымак на польскую візу (фотамайстры ведаюць, дастаткова проста сказаць “на польскую візу”).
5. Запоўніць на месцы анкету на атрыманне польскай візы.
6. Набыць страхоўку на час Фестываля (страхавая фірма будзе працаваць у гэтыя дні таксама ў памяшканні ТБШ, Будзёнага 48а-44).
7. Дачакацца пашпарта з візай.
8. Узяць удзел у БАСОВІШЧЫ!!! :))))

Па любую дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com

http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/10347.html#cutid1

Comments

на какой срок будет

на какой срок будет выдаваться виза?

Ядвигин Ш

Ну так, что с визами в Минске????
Позвонил в турфирму - сказали 115 евро......
За эти деньги можно и в гродно сгонять

Басовішча

Ці магчыма гэта зрабіць ў Менску (каб не ездзіць некалькі разоў у Гародню)?

Андрэй

Дада, пра Менск напiшыце,а то у Гародню ня блiзка ехаць:(

Modjster

А ці магчыма хутка атрымаць візу, напрыклад у Менску?

Ядвигин Ш

Это за деньги или бесплатно??
Если за деньги то сколько?
И будут ли бесплатные визы?

Гэта бясплатныя візы

Гэта бясплатныя візы