Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў

Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў узнікла ў 1981 годзе, а афіцыйна яго зарэгістравалі ў 1988. Ідэаяй аб’яднання з’яўляецца гуртаванне студэнтаў, галоўна з Беласточчыны, якія цікавыя сучаснай беларускай культыры. У першых гадах існавання БАС арганізаваў Купалле ці пешыя рэйды па Падляшшы. У 1990 годзе ў першыню адбыўся Фестываль Музыкі Маладой Беларусі БАСовішча і ад гэтага часу яго арганізуюць год у год у тым самым месцы(Барык у Гарадку каля Беластока). Апошнія выпускі фестывалю суарганізавалі разам з БАСам Pogotowie Kulturalno- Społeczne i Villa Sokrates. Студэнты вырашылі таксама зарганізаваць этнаграфічны выезд “Студэнцкія сустрэчы з гісторыяй: Бежанства”. Мэта- аб’яднанне моладзі з Беластока, Бельска Падляшцкага, Гайнаўкі, якая супольна будзе весці размовы з жыхарамі Старога Ляўкова і аколіц, шукаючы ўспамін пра Бежанства 1915 года.

Фонд Villa Sokrates

Фонд Villa Sokrates узьнік у кастрычніку 2009 году на базе існуючага з красавіка 2002 году Таварыства Villa Sokrates. Яго заснавала група сяброў: Лявон ТАРАСЭВІЧ, Юрка ХМЯЛЕЎСКІ і Павал ГЖЭСЬ згуртаваныя вакол асобы Сакрата ЯНОВІЧА, які стаў ганаровым патронам установы. Фонд мае сваю сядзібу ў Крынках у родным доме пісьменьніка. Гэта незалежная, неўрадавая арганізацыя, якая не вядзе ні палітычнай ні гаспадарчай дзейнасьці. У 2013 годзе да групы далучыліся: Кастусь БАНДАРУК і Юрка АСЕНЬНІК.

Праграмная дзейнасьць Фонду засяроджваецца на захоўваньні і прапагандаваньні думак ды ідэяў, якія выплываюць з творчасьці Сакрата ЯНОВІЧА, выбудоўваньні новай якасьці на грунце духу польска-беларускага памежжа. Статутнай мэтай Фонду зьяўляецца выбудоўваньне мастоў паміж прадстаўнікамі розных нацыяў, культур і рэлігіяў, выдавецкая і культуратворчая дзейнасьць на ніве сучаснага мастацтва. Галоўным культурным мерапрыемствам ініцыяваным Сакратам ЯНОВІЧАМ у 1999 годзе зьяўляецца ТРЫЯЛОГ. Цягам некалькіх апошніх гадоў ён засяроджаны вакол ідэі «Літаратура- Вобраз-Тэатр». З 2013 года Фонд з’яўляецца галоўным арганізатарам Фэстывалю Музыкі Маладой Беларусі БАСовішча.