Працяг мінулагодняй думкі. Ствараем зону прызначану ўсім удзельнікам фестывалю, а асабліва тым, якія не пакінуць нас нават на хвілінку. На тэрыторыі БАСмежжа знойдзеце кіно, вегетарыянскую кухню, купіце майку з арнаментам ці кніжку. Слухаючы музыку будзе магчымасць пааддыхаць, выпіць каву ці гарбату, з’есці нешта цёплае ды смачнае. Для кінааматараў падрыхтаваныя фільмы, а для любіцеляў спорту – спаборніцтвы. А для самых адважных прапануем памяняць свой візарунак – скарыстаць з паслуг бербера ці набіць татуіроўку.

БАСмежжа знаходзіцца на тэрыторыі ВОПу, побач намётавага мястэчка

КІНО

У гэтым годзе запрашаем ужо раніцай, бо ў 11:00, на беларускія анімацыі. Плянуем паказаць:
1. Беларускія прыгаворкі, рэж. Міхаіл Тумеля (06:05)
2. Беларускія прыгаворкі 2, рэж. Міхаіл Тумеля (06:46)
3. Дзед, рэж. Аляксандр Ленкін (07:09)
4. Мядзведзь, рэж. Руслан Сінкевіч (06:30)
5. Піліпка, рэж. Таццяна Кубліцкая (06:45)
6. Пра вола, рэж. Яўген Надтачэй (10:01)
7. Rondo Chaprichiozo, reż. Ігар Воўчак (13:00)

Фільмы мы атрымалі дзякуючы дапамозе Аляксандра Памідорава.

Дадаткова ў 17:00 пройдзе сэанс дакументальнага фільма пад загалоўкам Басовішча (рэж. Кацярына Жак), здыманага ў мінулым годзе. Цёплая гісторыя аб тым, як важным, для людзей звязаных з БАСовішчам, з’яўляецца фестываль. Спадзяемся вашыя пачуццi падобныя да нашых і з ахвотай аб іх будзеце імі дзяліцца.

АШАНЧЫК - ЗОНА ПРОДАЖЫ

БАСмежжа дае нам магчымасць паказаць розныя віды беларускай культуры. Запрашаем да супрацоўніцтва выдавецтвы, прадусераў, а таксама вытворцаў па вопраткі з арнаментам.

ФЕСТЫВАЛЬНАЯ КРАМА – як кожны год знойдзеце нас на тэрыторыі фестывалю, з левага боку сцэны. Майкі, афішы ды смычкі праектаваныя Патрыцыяй Подкосцельны ўжо чакаюць! Спадзяемся і вам спадабаюцца)) 13730583_1033926309996031_1960812353_o 13711577_1033926319996030_569330160_o

даступныя памеры:
жаночыя – S, M, L
мужчынскія – S, M, L, XL, XXL
дзіцячыя –

13711533_1033931469995515_1088925180_o

Majsternia “Moj rodny kut”

13728272_1238460696188015_314252501_o

Майстэрня адзення з беларускімі арнаментамі Moj rodny kut. Кожная футболка, кожная рэч мае сваю гісторыю і паходжанне. Мэта іхняй працы – захаваць і аднавіць традыцыі, каб кожны з Hас ведаў сваю гісторыю і ганарыўся ўсёй гэтай прыгажосцю, якая залішылась нам ад нашых продкаў. На Басовішчы 2016 кожны з Вас зможа ўбачыць і набыць футболкі, світшоты і сумкі з вышыўкай. Усе рэчы будуць эксклюзіўныя і непаўторныя.

rodnykut

 

Xoroshe

Падляшскі вытворца на падляшскім фестывалі. У стрэфе БАСмежжа будзе можна набыць вопратку нашых лакальных сяброў- XOROSHE. Традыцыйныя ўзоры дасталі другoе жыццё і дзякуючы Магдалене Петрук маюць магчымасць стаць часткай сучаснага дызайна.

 

ВЫДАВЕЦТВЫ

Навінкай на фестывалю з’яўляецца магчымасць павялічыць дамашнюю бібліятэку, таму што прыедуць да нас чатыры беларускія выдавецтвы- ’’Галіяфы’’, ’’Кнігазбор’’, ’’Янушкевіч’’, ’’Архэ’’. Шанц набыць беларускія кніжкі ў Польшчы здараецца рэдка, таму прыбывайце ў стрэфу БАСмежжа на пакупкі!

 

Імбрык

Інтэрнэт-крама Імбрык – месца, дзе кожны чалавек любога веку адшукае для сябе цікавосткі з нацыянальным зьмесьцівам! Мульты ды фільмы зь беларускiм перакладам, вокладкі на пашпарт і аўтадакумэнты. заціскі для грошай, настольныя беларускамоўныя гульні, музыка айчынных выканаўца, а таксама разнастайная літаратура на любы густ!

ЗОНА ДЛЯ ГАЛОДНЫХ

POLAROID_BASY_2015_035

У стрэфе БАСмежжа ўжо чарговы раз галодныя удзельнікі фэсту знойдуць вегетарыянцкую кухню зроблену арганізатарамі. Веге-смальчык ці цёплы суп- гэта ідэальны выбар для тых, якія не хочыць ужо есці каўбасы ці іншага мяса. Нашыя кухары будуць чакаць на Вас са смакавітай ежай ад пятніцы.

POLAROID_BASY_2015_031

ЗОНА ПРЫГАЖОСЦІ

Каб добра жылося, трэба сабе дагаджаць на розныя спосабы. Таму заахвочваем не толькі есці, піці, слухаць музыку, прымаць удзел у акцыях, а таксама раім падумаць над зменамі)

 

ПЛЕНЭРНАЯ СТУДЫЯ ТАТУ „У ЛІСІЦЫ”

З самага Менска прыедуць да нас майстры татуіроўкі! Яны вайдомыя не толькі па любві да традыцыі (часта выкарыстоўваюць беларускія арнаменты), а таксама па сваёй беларускамоўнасці. Адзін з майстраў- Алесь Таболіч, вакаліст гурта Znich . Думаем- больш гаварыць не трэба! Таму думайце пра ўзоры і ставайце ў чаргу- цаны пачынаюцца ўжо з 200 злотых.
БАРБЕРШОП „GENTLEMAN’S CLUB”

barada

Гэтай прапановай хоочам Вам зрабіць сюрпрыз. Супрацоўнічаць з намі будзе майстар брытвы з беларускай Узды. Дзіма займаецца не толькі стрыжкай, робіць таксама цуды з валасамі…
Мужчыны- запускайце барады, дзяўчаты- думайце над узорамі;)
Цаны:
Стрыжка валасоў- 60 злотых
Стрыжка барады- 40 злотых

stryzka

 

 

АКЦЫІ

СПАРТЫЎНЫЯ СПАБОРНІЦТВЫ

Пачнем суботу моцным акцэнтам, так як нашыя сябры з гурта , будзем займацца спортам. У час рэпетыцыі гуртоў на сцэне, мы разагрэем свае цела. Будзем спаборнічаць так як у пачатковай школе, супольна ідучы да перамогі. Заахвочваем Вас да супольнай гульні, бо найлепшых чакаюць узнагароды!

 

ЛЁТ ДА ЎЯЎЛЕНЯ
Усіх ахвотных сардэчна запрашаем на тэатральныя варштаты, якія павядзе Кааператыў ”FLUG” закладзены ў 2014 годзе па ініцыятыве студэнтаў Тэатральнай Акадэміі ў Беластоку. Як самыя гавораць, пакажуць нам як дзейнічае наш голас, цела, пабольшаць нашую фантазію. Пабачыце таксама тэатр формы, дзякуючы якому ствараюцца рэчы немагчымыя. Варштаты адбудуцца ў суботy, 23 ліпеня, у 13:30 на сцэне побач вадасховішча.

13612400_734391496664147_7151261811708322147_n

Ксэня/тэатр Чрэво

13714484_1803708553198893_1756031973_n 13695221_1803708549865560_592168176_n