Фестываль Музыкі Маладой Беларусі БАСовішча трывае бесперапынна з 1990 года на лясной паляне Барык (акцэнт на ″ы″, па польску. Boryk) у Гарадку, каля Беластока. Гэта найбольшы і найстарэйшы фестываль беларускай рок-музыкі ў свеце. Назва фестывалю ўзялася ад беларускай абрэвятуры назвы арганізатара БАСовішча – Бералускае Аб’яднанне Студэнтаў -БАС, да якога далучана суфікс –ішча. Па польску – . у дакладным перакладзе: Basowisko. Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў (БАС) паўстала ў 1981 годзе і з’яўляецца грамадзкай арганізацыяй, якая засяроджвае студэнтаў беларыскай нацыянальнасці. Актывісты БАС, такасма як актывісты падобнай арганізацыі НАС – Незалешнае Аб’яднанне Студэнтаў, прымалі чынны удзел у барацьбе з камуністычнай рэжымам. У свабоднай Польшчы БАС канцэнтруецца перавашна на дзейнасці культуралнай, грамадзкай і адукацыйнай. Зараз арганізацыя дзейнічае пры ўніверсітэтах у Беластоку ды Варшаве. БАСовішча гэта перад усім прэзентацыя гуртоў беларускай меншасці, якая пражывае на Беясточчыне. У мінулых гадах былі гэта м.ін. – R.F. Braha, Кардон, The Dvery, Wiadro, 5set5, Zero-85, Rima менавіта цяпер Ilo&Friends, Ostrov. Аднак на БАСовішчы перавашваюць зоркі і маладыя конкурсныя гурты гэта госці зза ўсшодняй мяжы. У сувязі з рэжымам Лукашэнкі, які ў Беларусі ўжо ад 17 гадоў, фестываль у Гарадку гэта не толькі для музыкаў, але таксама для публікі, адмысловая нагода да свабоднай артыстычнай экспрэсіі ды свадобы слова. З самага пачатку існавання фэстывалю адным з самых галоўных мэтаў з’яўляецца ўтварэнне дыялогу паміж беларусамі і палякамі. З 1993 года на сцэне ў Барыку публіка мела магчымасць пачуць зоркі: Уліс, Новае Неба, Мроя, Крама, Deviation, Н.Р.М., ZET, Pomidor/ОFF, Нейра Дзюбель, Ляпіс Трубецкой, Gurzuf, Тройца, Крыві, Палац, Drum Extasy, KULT, Armia, Proletaryat, Pidżama Porno, Acid Drinkers, Illusion, Lao Che, C.K.O.D., KSU, Lipalі і многія іншы.