aeyok

Уяві сабе вялікі лес, малую паляну, успомні спеў птушак, паспявай пад носам рок-хіт.Бачыш людзей, яны пераходзяць паміж дрэвамі, сядзяць групамі ў полі, спяць пад зоркамі, скачуць пад сцэнай, махаюць сцягамі. Яны маладаыя, яны старыя, яны адсюль, яны адтуль, але гэта няважна. Яны свабодныя, адкрытыя, яны найлепшыя сябры з панадворка. Гэта Басовішча. Яно без ніякіх падзелаў, дае магчымасць свабоднага выказвання думак. Мы сустракаемся, каб сіла музыкі дала нам энэргію, каб спяваючы, а нават крычучы ,супольна бунтавацца супраць абмежаванням і накіданым нормам. Тут усе роўныя. Лес адгароджвае нас ад рэчаіснасці, стварае інтымнасць і хатнюю атмасферу. Дома мы смелыя, натуральныя, крычым, плачам, смяемся, спяваем, гаворым, што думаем. Якраз гэта Барык. Там мы здымаем свае абмежаванні ,маніфестуем сваю незалежнасць. Басовішча камернае. Нам не патрэбны натоўп, нам патрэбны людзі, з якімі мы можам змяняць рэчаіснасць- хаця на кароткі час, але нам дае гэта сілы на цэлы год. Гэта дзіўна, калі твая родная мова знікае і ты не маеш з кім пагаварыць на мове, на якой ты марыш. Сустрэча ў гарадоцкім лесе- гэта нагода, каб проста пагаварыць.

Год 1990, маладым людзям з Беларускага Аб’яднання Студэнтаў не хапае забавы і яны мараць пра канцэрты Мроі ці Крамы, на якія бы супольна пашлі. Калі сядзіцца пры піве, да галавы прыxодзяць розныя думкі- тыя дасканалыя, але і менш разумныя. Якраз яны змаглі прыдумаць штосьці сапраўды вялікае, з пачатку пра гэта не ведаючы. Яны хацелі зрабіць мерапрыемства для сябе, Беларусаў з Падляшша. Яны запрасілі некалькі любімых гуртоў, знаёмых, выбралі адны з сонечнейшых дні ліпеня. Трапілі яны на паляну Барык у Гарадку каля Беластока. Не мусім дапісваць да гэтага ніякай ідэалогіі. Трэба гэта пабачыць і будзеш ведаць, што не магло быць інакш. Хіба так можна апісаць любоў ад першай сустрэчы. Гэтае месца магічнае і якраз там нарадзіўся фестываль з амаль трыццацiгадовай традыцыяй.

ilkwgf

 

Фестываль змяняецца з года ў год- з малога мэрапрыемства для арганізатараў і іх сяброў ператварыўся ў фестываль большы памерам і пазнаваны большай колькасцю людзей. З лакальнага фестывалю Басовішча стала мерапрыемствам на міжнародным узроўні. Ад самага пачатку найважнейшай мэтай было запрасіць гурты, якіх цяжка пабачыць, а іх тэксты гавораць пра свабоду. Як гэта бывае са свабодай, яна з’яўляецца творчым натхненнем, але не заўсёды падабаецца палітыкам. Як нацыянальная меншасць арганізатары бачылі ў тэкстах песень сябе; добра знаем, што ў 90 гадах усе хацелі быць вольнымі, мець магчымасць праявіць сябе і гаварыць адкрыта, што думаюць. Гэта была дэманстрацыя ’’беларускай нармальнасці’’. І так паўстаў Фестываль Музыкі Маладой Беларусі ’’Басовішча’’, на каторы запрашалі беларускія гурты на канцэрт у лесе, на невялікую драўляную ’’плашчадку’’.

Мерапрыемства- своеасаблівы адказ на пошукі многіх людзей, якія хочуць супольнага пагаднення, магчымасці адкрытага дыялога пад бел-чырвона-белымі сцягамі і супольным танцы ў балоце. Год 97, дах над сцэнай не вытрымлівае ад вады, дождж ідзе ад 20 гадзін, арганізатары злуюць на фізічныя законы, хтосьці трымае парасон над галавой музыкаў, а людзі танцуюць як ніколі раней. З 93 года ў Барыку з’явілася аўдыёсістэма. Тагачасны старшыня  Беларускага Аб’яднання Студэнтаў, Юры Сульжык, успамінае:

’’Я прыехаў у Барык роварам. Людзі якія хадзілі па сцэне не звярталі на мяне ўвагі і заўзята дыскутавалі аб нечым. Былі здзіўлены, але і ўзрадаваны, калі давэдаліся, што я арганізатар:

У нас цэлы самаход абсталявання і ўсё не змесціццасказаў адзін з мужчын.- Як паставім яго на сцэну, гурты не будуць відавочныя.”

Якраз у 93 мы падумалі, што ўжо час, каб у Барыку з’явілася якасная аўдыёсістэма. Афармляў гэта адзін з нас, як мы потым пабачылі, без ніякіх ведаў і досведу на гэтую тэму. Сцэна ў Барыку была за малая. Абсталяванне знайшло свае месца пры сцэне, на хутка пабудаваных узвышэннях. Праз нейкі час нам сказалі, што электраправодка сцэны ў Барыку можа не вытрымаць такой колькасці кілаватаў. І гэта была праўда, некалькі разоў мы асталіся без электрычнага токy.’’

 

З года ў год фестываль змяняўся, хаця не заўсёды арганізатары мелі такое ўяўленне. Фестываль выглядае так, а не інакш- існуюць законы, якім мы мусім падпарадкавацца. Нягледзячы на тое, што Басовішча безупынна змяняецца, арганізатары, валанцёры і сябры фестывалю стараюцца, каб штогод мы маглі гуляць пры добрай музыцы, незабываючы аднак пра ідэі, якія былі важныя для пакалення першых арганізатараў і да сёння застаюцца жывымі. Кожны год арганізатары хочуць пераказаць іх у разнастайны спосаб. Мы роўныя і ствараем Басовішча разам. Камепрнасць, інтымная атмасфера- гэта вельмі моцная старонка фестывалю.

 

Цяпер музыкі спяваюць на вялікай сцэне з прафесіянальным абсталяваннем, з якой гук ідзе па ўсім лесе і мястэчку.

Цягам апошніх гадоў з невялікага мерапрыемства для фанатаў беларускай музыкі, Басовішча прыцягвае розныя грамадскасці і нацыянальнасці. На сцэне ў Барыку выступілі многія беларускія зоркі эстрады: Н.Р.М (калісь Мроя), Уліс, Крама, Ляпіс Трубецкой, Тройца, Neuro Dubel  (які з нагоды Басовішча зрабіў тлумачэнне сваіх песень на беларускую мову). Многа гуртоў стала вядомымі дзякуючы конкурснай частцы фестываля: :B:N:, IQ48, Tavarysz Mauzer, Exist M,  а сёння запрашаюць іх на Басовішча і іншыя музычныя мерапрыемства як зоркі.

Год у год на сцэне граюць таксама госці з Польшчы, якія сваёй музыкай гаварылі пра свае ідэалы і разам з намі змагаліся за свабоду. Гралі ў нас: R.U.T.A., Kim Novak, Indios Bravos, Masala Sound System, Lao Che, Pidżama Porno, Kult, KSU, Tymon & the Transistors і многа больш. Не горшыя за іх таксама гурты з Украіны: I drug moi Gruzovik, Dakha Brakha, Perkalaba, Haydamaky.

Каб быць бліжэй людзей, Басовішча з музычнага фестывалю стала культурным мерапрыемствам, якое не толькі займае час удзельнікам, але таксама хоча чагосьці навучыць. Апрача музыкі мы адкрылі камернае кіно, у якім паказуем класныя дакументальныя фільмы, запрашалі людзей, якія вялі цікавыя варштаты, малявалі супольна з мастакамі, глядзелі выстаўкі фотаздымкаў. Варта ўспомніць год 2013, калі ў Барык прыехаў Павел Алтгамер за сваім Партызанцкім Кангрэсам Рысавальшчыкаў. Запрасіў ён людзей каб супольна маляваць, усе маглі паказаць свае пачуцці на вялікім палатне развешаным паміж дрэвамі- фарбы і спрэі не ляжалі ў месцы. У 2013 годзе цікавасцю карысалася таксама фотастудыя Адама Паньчука.

Не забывайце аднак, што Басовішча арганізуюць студэнты, а гэта часта прычына неспадзяванак, незаўсёды шчаслівых. У 2010 годзе, калі зоркай быў гурт Ляпіс Трубецкой, арганізатары падумалі, што на песьні ’’Аганькі’’ у неба паляцяць лямпіёны падпалены агнём. Усё былоб добра, але студэнты забылі пра засуху і пажарную небяспеку. Усё закончылася візітам пажарнікаў, а арганізатараў гэтая сітуацыя навучыла пашаны да надвор’я.

Таксама і артыстам можам пазайздройсціць вынаходлівасці. У 2011 годзе трубач Ляпісаў зляцеў са сцэны ў час канцэрта. У 2013 на апошнім павароце да месца начлегу Perkalaba ўяжджае ў роў. Кіроўца, які на наступны дзень мае выступіць на Басовішча, трапляе ў гарадоцкі арышт на 24 гадзіны, 2014- Litvintroll забыўся пра аднаго з членаў гурта, а ён якраз гуляў на фэсце дасканала. У 2012 Кальмары губяць ключы ад самахода, у якім былі ўсе інструменты. Трэба было змяніць гадзіну канцэрта і выбіць шыбу. Магчыма таксама, каб інструменты паехалі ў Пецярбург, а не ў Гарадок,

Крама:

Я разам з гукарэжысёрам прыехаў на ад’езд аўтобуса раней на хвілін 40. Гукач кажа: “Ну што! Можа, пойдзем піўка возьмем!” Я спачатку прапанаваў дачакацца астатніх, каб рэчы пакінуць, але потым бачым, што аўтобус стаіць, нехта туды грузіцца. Падышлі, спыталі ці на фэст едуць, сказалі: “На фэст”. Мы пакінулі рэчы і пайшлі па піва. Вяртаемся, а аўтобус сышоў! Як высветлілася, гэты аўтобус ехаў на 300-годдзе Пецярбурга, а наш на той момант яшчэ і не прыйшоў.”

Басовішча заўсёды было месцам забавы ўдзельнікаў, арганізатараў і артыстаў. Як гаворыць Еўрарадыё:

Сцэна “Басовішча” гэта бетонная хрэнь, абшытая дошкамі. Як была яна пабудаваная ў годзе 1994-м, так і стаяла. І вось я выходжу абвяшчаць нейкі там гурт, і пада мной ломіцца дошка. Безумоўна, я маляўніча падаю! Але была рызыка зламаць нагу, бо правалілася яна недзе па калена, — цяпер ужо з усмешкай распавядае Памідораў. — Безумоўна я выпіў перад гэтым, але не столькі, каб зваліцца. На наступны ж дзень месца майго падзення было забіта жалезным лістом. На сцэну ўздымаецца беластоцкі гурт 5set5, вакалістка Ілона Карпюк крычыць нешта кшталту “Прывітанне, “Басовішча!”” і таксама правальваецца. Так жа маляўніча, як і я, толькі ў іншым месцы.

Не можна сказаць менш, можна толькі гаварыць больш, але ўсё трэба пабачыць сваімі вачамі. Нідзе няма такога месца як Фестываль Музыкі Маладой Беларусі Басовішча. Запрашаем як заўсёды ў трэція выходныя ліпеня!

REGULAMIN imprezy FMMB Basowiszcza

КОНКУРС МАЛАДЫХ ГУРТОЎ

Конкурсная частка трывала ўпісалася ў праграму БАСовішча і многім гуртам такім як :B:N:, IQ48, Tavarysz Mauzer, Exist M дала магчымасць развіцця. На сённяшні дзень гэтыя гурты не толькі на БАСовішчы выступаюць як музычныя зоркі. Конкурс дазваляе паказаць публіцы свае погляды ці музычную эстэтыку. Каб патрапіць на канцэрт фіналістаў трэба даслаць заяўку на наш мэйл,а чатырох пераможцаў выбярэ жyры (Лукаш Сцепанюк, Юрка Асеннік, Ілёна Карпюк, Сяргей Будкін, прадстаўнік БАСу і Villa Sokrates). Адным з крытэрый ацэнкі будзе беларускамоўны матэрыял гурта. Артысты павінны напісаць у заяўцы, якая мова вядучая ў іхніх песнях і ці змогуць змяніць сваю праграму на патрэбы арганізатараў. Гурт, якога выступ 17.07.2015 будзе на найвышэйшым музычным і артыстычным ўзроўні, атрымае званне лаўрэата конкурсу, грашовую ўзнагароду ад Войта Гміны Гарадок і заграе канцэрт 18.07 (30 хвілін).

na www
REGULAMIN konkurs młodych kapel 2015

FORMULARZ ZGŁOSZENIOWY konkurs młodych kapel 2015

 

ПАЛАТАЧНЫ ГАРАДОК

Мястэчка дзейнічае з 15:00 16 ліпеня па 21:00 19 ліпеня 2015г.
namiotyКошт пражывання на цэлы час трывання БАСовішча – 20 злотых/асоба.

Побач мястэчка знаходзіцца стрэфа БАСмежжа, дзе знойдзеце кухню для вегетарыянаў, каву, гарбату, а з ранку цёплы булён. Што больш, зможаце паглядзець фільмы, пойдзеце на майстар-класы, зробяць Вам фотаздымак на памятку. Гэта месца, дзе супольна адпачываем, слухаем музыку, знаёмімся з сабрамі зза мяжы.

Пры мястэчку знаходзіцца месца з душамі і туалетамі. Удзелнікі часта карыстаюць з гарадоцкага заліва ці душаў на аўтазапраўцы ’’Пронар’’.

Увага:Афіцыйны пераход знаходзіцца на гуліцы Школьнай 9 у старонку быўшай заставы памежнікаў (WOP). Калі на БАСовішча прыязджаеш аўтобусам, прыпынак будзе знаходзіцца каля гулічкі, якая вядзе да намётаў. Ідзі за стрэлкамі.

Калі едзеш машынай, прапануем пакінуць самаход на неафіцыйай стаянцы без аховы на футбольнай пляцоўцы непадалёк Барыку (больш інфармацыі ў частцы Даезд).

 

ДАЕЗД

Шукаючы Гарадка на мапе Польшчы, уважайце і памятайце, што гэты адпаведны знаходзіцца ў Падляшскім ваяводстве, беластоцкім павеце. Успомнім пра нашых сяброў, якія патрапілі не на Барык, а ў Гарадок ў высокамазавецкім павеце, 110 кілометраў ад сцэны БАСовішча.

ПРЫПАМІНАЕМ: наш Гарадок гэта вёска на Падляшшы, ў беластоцкім павеце, гміна Гарадок!

tu

 

 

 

 

 

 

 

 ПУБЛІЧНЫ ТРАНСПАРТ

PKS Białystok будзе хадзіў да Гарадка з Беластока, Бабраўнік ды Хамантавіц.

Актуальны расклад знойдзеце тут

Цана квітка ў адзін бок з Беластока гэта 6 PLN.

УВАГА! З 17 па 19 ліпеня 2015 даступны будзе спэцыяльны прыпынак PKS! Знаходзіцца будзе пры вуліцы Школьнай 9 – гэта толькі 3 хвіліны ад намётавага мястэчка і 5 хвілін ад сцэны.

1

 

Хаця фота паказвае лес і лес, і кавалак дарогі, мы ўпэўнены, што патрапіце да нас па знаках. З Беластока ездзяць таксама аўтобусы Voyager (распіска даступная тут), а таксама прыватная лінія (распіска даступная тут). Нажал яны не затрымоўваюцца на прыпынку БАСовішча.

 

АЎТА

МАШЫНАЙ З БЕЛАСТОКА НА БАСОВІШЧА

Едучы з Беластока трэба кіравацца на Засцянкі/Гарадок/Баброўнікі. Галоўныя вуліцы, дзякуючы якім можна выехаць на Засцянкі гэта: Баранавіцкая ды Генерала Нікадэма Суліка. За Засцянкамі і Грабоўкай трэба эхаць цэлы час уперад дарогай нумер 65 – мінаючы Каралёвы Мост ды Софіполь. Калі на лева пакажацца запрaўка PRONAR, убачыце знак на Гарадок 1 кіламетр ды там і скруніце

Трэба ехаць уперад, аж да першай крыжоўкі. Потым на раз’ездзе скрунуць у вуліцу ШКОЛЬНУЮ:

Едушы Школьнай патрапіце на знак PARKING, які на час фестываля будзе выразна азнакаваны (GPS google maps падказвае адрас Школьная 9):

А тым, якія пра сваю машыну нават не думаюць – заўсёды варта праверыць, ці не едзе нехта ў або праз Гарадок на сайце blablacar.pl або выбраць аўтастоп!

ВІЗАВАЯ ПАДТРЫМКА

У гэтым годзе ўдзельнікі з Беларусі мелі магчымасць атрымаць бясплатныя візы з кансуляту ў Гародні (50), Менску(30) і Берасця (0).

Людзі з Гародні атрымалі візы, а фанаты БАСовішча з іншых гарадоў мусяць яшчэ пачакаць.

Заяўкі прыходзілі на мэйл, у якіх трэба было падаць такія інфармацыі як:

1.ім’я і прозвішча
2.дзень нараджэння
3.адрас
4.номер тэлефона
5.номер пашпарту
6.дата выдання і прыдатнасці пашпарту.