:Б:Н:

Гурт з вялікім досведам, на сцэне зявіўся ў 1999 годзе. Адкрыта можна сказаць, што група з’яўляецца сябрам фестывалю, грае ў нас часта і заўсёды прыцягвае пад сцэну натоўп людзей. Сярод удзельнікаў БАСовішча няма хіба асобы, якая не знае песні ’’Канюшня’’ гурта з Бярозы, таму спадзяемся, што і ў гэтым годзе яе пачуем!
Алесь Лютыч- вакал, гітара
Юрась Бардоўскі- гітара, вакал
Алесь Сіліцкі- бас-гітара, вакал
Зміцер Харытановіч- перкусія