Brutto

новы гурт славутага вакаліста Сяргея Міхалка. Члены групы акрэсліваюць яе стыль як ”панкаўскі паўэр-ліфтынг для дзяцей і вар’ятаў”. Яны не спыняюцца і заўсёды трымаюць сваіх фанатаў у напружанні, якое ствараюць у сваіх песнях. Музыкі адкрыта гавораць пра свае ідэалы. Гурт выдаў ажно два дыскі- ’’Underdog”” і ’’Родны край’’, абодва ў 2015 годзе .У мінулым годзе яны выклікалі агонь пад сцэнай- гэты сапраўдны ды ў сэрцах, таму чакаем, што здарыцца 23 ліпеня!

Склад гурта:
Сяргей Міхалок- вакал
Віталь Гуркоў- вакал
Дзяніс Стурчэнка- бас-гітара
Павал Трацяк — гітара, клявішы, мандаліна
Дзяніс Шураў— перкусія
Сяргей (Бразіл) — вакал
Пётр Ласеўскі- вакал
Дзяніс Мельнік — гітара, вакал
Іван Галушка – духавыя
Уладзіслаў Сенкевіч – духавыя