Крамбамбуля

Праект аднаго з больш вядомых беларускіх музыкаў- Лявона Вольскага, які не адзін раз быў госцем сцэны ў Барыку, a а на ягоных канцэртах публіка заўсёды добра гуляла. У гэтым годзе гурт вяртаецца да нас з новым альбомам ’’Чырвоны штраль’’, які, паводле членаў гурта, з’яўляецца своеасаблівым развітаннем, ’’сыходам у лес’’ пасля 14 гадоў дзейнасці. Давайце сустрэнемся ў лесе каб супольна развітацца з Крамбамбуляй!

Склад гурта:
Лявон Вольскі – спеў, гітара, клявішы
Алег Гарус – гітара, укулеле, спеў
Павал Аракелян – саксафон, флейта, спеў
Алесь-Францішак Мышкевіч – бас-гітара, спеў
Андрэй Якубчык – труба, спеў
Павал Мамонаў – бубны