Zero-85

Bялікае вяртанне на сцэну БАСовішча. Падляшскі гурт разам са знакамітым вакалістам Юркам Асеннікам чарговы раз заварожыць фестывальную публіку. Сёлета запрэзэнтуюць нам свой новы альбом ‘’Turritopsis Nutricula’’, які мае быць завяршэннем 15 гадоў супольнай працы. Арыгінальныя тэксты і цудоўная музыка безумоўна перанясуць нас у іншы свет.

Склад гурта:
Jakub Kwaśniewski “Kubus”- перкусія
Jerzy Osiennik “Sieńka”- вакал, тэксты
Bogusław Kasperuk “Boban”- бас-гітара
Bartosz ’’Kosma’’ Kwaśniewski- гітара, другі вакал