Re1ikt

шматразова ўзнагароджваны беларускі гурт, які выдаў ужо 3 альбомы. Кожны з іх- гэта спалучэнне беларускага фальклёру і сучаснага гучання. Музыкі гавораць, што якраз беларускі фальклёр хочуць зрабіць больш даступным для публікі, якая шукае ў музыцы нечага новага. Гурт многа разоў граў на нашай сцэне,але ўдзельнікі фестывалю не мелі яшчэ магчымасці пачуць іх новага альбома ’’Лекавыя травы’’ ў Барыку, таму тым больш запрашаем!

Склад гурта:
Аляксандр Дземідзенка- бубны, перкусія
Уладзімір Казлоў- вакал
Віталь Макшун-гітара
Дзмітры Наркевіч- бас-гітара