Конкурс Маладых Гуртоў 2017

ПРАВІЛЫ
КОНКУРСУ МАЛАДЫХ ГУРТОЎ
XXVIII ФЕСТЫВАЛЮ МУЗЫКІ МАЛАДОЙ БЕЛАРУСІ
«БАСОВІШЧА 2017»
§ 1
Конкурс
1. Гэтыя Правілы ўстанаўліваюць і рэгулююць парадак правядзення спаборніцтва пад назвай «Конкурс маладых гуртоў» (далей – Конкурс) у межах XXVIII Фестывалю Музыкі Маладой Беларусі «Басовішча 2017». Конкурс праводзіцца з 27 сакавіка па 15 ліпеня 2017 г.
2. Конкурс праводзіцца Беларускім Абʼяднаннем Студэнтаў (далей – Арганізатар).
§ 2
Удзельнікі
1. У Конкурсе можа ўзяць удзел малады выканаўца / гурт, асноўную частку рэпертуару якога складаюць кампазіцыі на беларускай мове (далей – Гурт).
2. Гурт, які прымае ўдзел у Конкурсе, не можа мець больш за два выдадзеныя альбомы. Сярэдні ўзрост удзельнікаў не мусіць перавышаць 30 год.
§ 3
Правядзенне Конкурсу
1. Конкурс складаецца з трох этапаў: інтэрнэт-адбор (з 27 сакавіка па 27 красавіка 2017 г.), «Адборышча» (20 траўня 2017 г.), «Басовішча 2017» (з 14 ліпеня па 16 ліпеня 2017 г.).
2. Заяўкі на ўдзел у Конкурсе прымаюцца з 27 сакавіка па 27 красавіка 2017 г. Гурт мусіць падаць заяўку на ўдзел, запоўніўшы google-форму: https://docs.google.com/forms/d/1A0tX0iAz5_Xa99AnUlUqbwLsEDoVopPHGSkRJBTP3Ls
3. Дасланыя заяўкі разглядаюцца з 27 красавіка па 10 траўня 2017 г. Вынікі інтэрнэт-адбору абвяшчаюцца на афіцыйным сайце і профілі фестывалю «Басовішча 2017» у Facebook.
4. Журы абірае 10 Гуртоў для ўдзелу ў другім этапе Конкурсу, які ўяўляе сабой канцэртнае праслухоўванне «Адборышча» ў Менску. Па выніках «Адборышча» вылучаюцца чатыры Гурты, якія 14 ліпеня 2017 г. возьмуць удзел у фінальным этапе Конкурсу на фестывалі «Басовішча 2017».
5. Парадак выступлення ў фінале вырашае тэхніка сцэны. Кожны Гурт мае 30 хвілін на ўстаноўку абсталявання, выступленне і сыход са сцэны.
6. Пераможцаў Конкурсу вызначае журы.
7. Падчас выступлення Гурта Арганізатар забяспечвае стандартны бэклайн (бубны, два гітарныя і адзін бас-узмацняльнік) і фронтлайн, а таксама асвятленне разам з абслугоўваннем.
8. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам трэцяга этапу Конкурсу бясплатны праезд у аўтобусе да месца правядзення фестывалю і назад, месца ў намётавым мястэчку і гарачы абед.
9. Удзельнікі Гурта, знаходзячыся на тэрыторыі правядзення «Басовішча 2017», абавязаны прытрымлівацца правілаў паводзінаў удзельнікаў фестывалю.
§ 4
Узнагароды
Арганізатар гарантуе пераможцам трэцяга этапу Конкурсу:
а) атрыманне грашовай узнагароды;
б) магчымасць выступіць у другі дзень фестывалю, 15 ліпеня 2017 г.;
в) месца ў праграме «Басовішча 2018»;
г) ратацыю песень Гурта ў эфіры «Беларускага Радыё Рацыя».
§ 5
Аўтарскае права
1. Фактам падачы заяўкі на ўдзел у Конкурсе Гурт дае згоду на бязвыплатнае выкарыстанне і распаўсюджванне Арганізатарам усіх дасланых Гуртом матэрыялаў для мэтаў, звязаных з арганізацыяй Конкурсу.
2. Дасылаючы заяўку на ўдзел у Конкурсе, удзельнікі Гурта заяўляюць, што маюць дазвол аўтараў тэкстаў, кампазітараў і іншых асоб, якія зрабілі ўнёсак у стварэнне кампазіцый, на выкарыстанне песень у межах наданых Арганізатару правоў, устаноўленых гэтымі Правіламі.
3. Удзельнікі Гурта нясуць выключную адказнасць, вызваляючы ад адказнасці Арганізатара, за любое парушэнне правоў на выкананне заяўленых конкурсных кампазіцый і выкарыстанне іх у межах, указаных у гэтых Правілах.
§ 6
Асабістыя дадзеныя
1. Асабістыя дадзеныя ўдзельнікаў Конкурсу выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Польшча ад 29 жніўня 1997 года аб ахове персанальных дадзеных (Дз. З. 2002 № 101, пункт. 926).
2. Асабістыя дадзеныя збіраюцца на добраахвотнай аснове, аднак прадстаўленне дадзеных, пералічаных у § 3 гэтых Правілаў, зʼяўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Конкурсе.
§ 7
Заключныя палажэнні
1. Фактам удзелу ў Конкурсе ўдзельнікі Гурта прымаюць палажэнні гэтых Правілаў.
2. Правілы і дадатковая інфармацыя, звязаная з удзелам у Конкурсе, змешчана ў профілі «Басовішча 2017» у Facebook: http://facebook.com/basowiszcza
3. Арганізатар пакідае за сабой права ўносіць карэктывы ў гэтыя Правілы, а таксама прыпыніць правядзенне Конкурсу па тэхнічных і (або) праграмных прычынах.
4. Канчатковая інтэрпрэтацыя палажэнняў гэтых Правілаў застаецца за Арганізатарам.